Мікалай » 28 окт 2015, 22:33
УПЕРШЫНЮ!
Перанос адкрыцця палявання. ...Так, непрыемная сітуацыя, але...
3 верасня ўжо упэўненна ведаў пра адкрыццё. Але той святковасці, канечне, німа. Ну і хай!
Пагуляю па канаўках, сабачка пабегае, мо і пашчасціць, дык што і здабуду.
4 верасня тэлефануе сябрук (Лёша) з Мінска:
- Як справы?
-Добра! - адказваю.
- Гэта, ...паехалі на Віцебшчыну.
- Гы-гы, ...ты што з розуму з'ехаў? Дзе я, а дзе Віцебшчына!
- Не, паехалі, там фігня ехаць, на траіх разкінем, будзе хата і абяцаюць шмат качак!
....
Палову дня думаў. Трэба ж на сваёй машыне заехаць у Мінск, а пасля і з Мінску ізноў да хаты.
А адкрыццё - гэта ж "за знаёмства!", "за ўдачу", "з полем" і ...
Але галоўнае - я ніколі за ўсё жыццё не быў на Віцебшчыне; ва ўсіх рэгіёнах, у розных кутках
"васільковай" Бацькаўшчыны быў, за межамі яе быў, а вось на Віцебшчыне не давялося.
... Званю да сябра ў Салігорск. Расказаў, што і як.
-У колькі мне трэба быць гатовым!
Вось гэта адказ! ...Але ж ён "ВДВ"-шнік! - як яны кажуць: "никто кроме нас!". Другога адказу и не
магло быць
Званю ў Мінск да Лёшы:
- Еду! Я і мой сябар. Ён не п'е, ...зусім не п'е!
- Цвярозы вадзюк! О, гэта ж выдатна!
Пятніца. Усё як мае быць! У адзначаны час я і Дзіма (сябар з Салігорска) чакаем у Мінску Лёшу.
... Мы - чацьвёра паляўнічых на Лёшынай машыне імчым на Віцебшчыну. Усё так, як і планавалася: за
"баранкай" Дзіма, а мы (я, Лёша, Вадзім) п'ем каньяк.
_________________________
" - Дохтур! У мяне бяда!
- Слухаю!
- Я п'ю!
- А што п'яце, паважаны?
- П'ю дзве жывёлы.
-?????????????
-П'ю КоньЯк.
- А-а-аа, разумею! А як п'яце?
- Як дзве жывёлы!
-???????????????????????
- П'ю Як Конь!
_________________________________
Мы пілі, канечне, не як коні))). І вось, Ушацкі район, в. Выдзерта - мы на месцы!
Нас чакаюць яшчэ трое паляўнічых (Кірыл, Лёша, Андрэй). Знаемства, накрыццё "паляны" і, як і
заведзена - "за знаёмства", "за нас", "за іх", "за ...", ...
У тры гадзіны раніцы (ці яшчэ ночы) мы пачалі збірацца. Напэўна, многа хто зразумее, што такое
збіранне ў тры раніцы, калі толькі 2-е гадзіны таму назад лег адпачываць.
Ехаць да месца палявання не менш як 20-ць кіламетраў.
Вось мы на месцы. Яшчэ цёмна. Толькі пачынае прасвечвацца вузкая сіне-чырвоная стужка на
гарызонце. Цяжкае вільготнае паветра.
І тут Кірыл дастае нейкі бутыль.
- Вы такога ніколі не пілі, гэта з Венгрыі, - гаворыць ён і адкупорвае бутыль.
Сапраўды, такое я пью ўпершыню.
...Доўга ці коратка мы ішлі, не ведаю, але калі мы дайшлі да месца з мяне зыйшло сем патоў. Адвялі
мне сектар стральбы. Стаю, вакол выбухі. Да мяне далятаюць качкі толькі на ўзроўні стратасферы)))
...Хочацца спаць, піць, есці. А вакол кананада, хтосьці ўжо радуецца здабычы, а мне свет не міл.
- Не, ну яго к чорту такое паляванне, - падумаў я пра сябе і назад да машыны.
Сонейка ўжо паціху разкідвае свае залацістыя прамяні. Блакіт неба дакранаецца да зямлі.
-Во, таўкач! - думаю. - Якога чорта я прыпёрся, не ўзяўшы ключа?
Чаго стаяць каля машыны, калі яна зачынена?
Агледзеўся я навокал і адкрыў рот. Віцебшчына! За ўсё жыццё я ўпершыню тут.
Перада мной адкрыўся найдзівосны край азёр і ўзгоркаў. Гэта трэба бачыць уласнымі вачыма!
Для мяне - для чалавека, які нарадзіўся і вырас на раўніннай мясцовасці - гэты край быў нейкім дзівам.
Столькі блакітных люстэрак паміж узгоркаў я бачыў упершыню.
- Вложения
-
-
Последний раз редактировалось
Мікалай 28 окт 2015, 22:45, всего редактировалось 1 раз.
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
-
За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 5:
- dimon25ga, root, t.alex69, Yurkoff, zzzz0512