Может всё и обойдётся. 130 лет назад были опубликованы стихи Янкi Лучыны "Апавяданне даязджачага". Приведу любопытную выдержку актуальную и сегодня

:
"...Тых часаў дзе сляды, калі было багата
Глушцоў, больш, як цяпер баранчыкаў дзюбатых?!.
Калісь мы білі медзвядзя, лася, дзіка,
Цяпер за мілю ехаць трэ на шарака;
Не вабіў цецярук калісьці паляўнічых,
А сёння перапёлку за ласунак лічаць.
Цьфу! А стралец цяпер! няўклюда, целяпень!
Глядзець я не магу на гэтакую дрэнь!
Трымае стрэльбу, нібы мыліцу калека,
Пальне і тут падскочыць: схібіў, бо няўмека!
Ці ж хто на паляванні знаецца з хлапцоў?
Узяць аблаву. Згоняць зграю селюкоў,
Ні ладу, ні парадку, толькі крыкі, смехі!
Адны пайшлі ў грыбы, другія ж - у арэхі.
Бадай ім з пекла не вылазіць! Акурат
Вось пазаўчора і ўцякло ваўкоў тых шмат.
Аж чорт мяне насіў, аж засвярбела лапа,
За звычаем старым узяў бы я гарапнік.
Даўней, як да навукі прынялі хлапца,
Яго вучылі бізунамі на стральца,
Была за пудла скура кожнага ў рабоце:
Таму якія зухі ў пушчы, на балоце!
Вось так было тады. Пацвердзіць кожны з вас,
Сапраўдных паляўнічых мала ўжо ў наш час.
І я, хто бачыў тых стральцоў, навуку тую,
Па тэй мінуўшчыне ажно да слёз сумую..."