Было гэта пазалетась. Паехаў я з рабым ганчаком на нагоны ўчастак. На мяжы ўчастка - стрэльбiшча, дзе былi чуваць раз-пораз адзiнкавыя стрэлы. Неўзабаве на ўзлеску апароў ганчак шарака. Заяц скруцiу з лесу на поле, iзноў у лес ды накiраваўся ў бок стрэльбiшча. Я чакаў, што шарак вернецца на месца дзе яго ўзагнаў ганчак. За гонам назiраў праз навiгатар Astro. Калi ганчак наблiзiўся да стрэльбiшча адзiнкавыя стрэлы пераўтварылiся ў суцэльную стралянiну з чэргамi. Я пабег у бок стралянiны.
За ганчака я не хваляваўся - надта адказных таварышау там цвiчуць. Пра шалёную кулю ад камяня думаць не хацелася. Цiкава было даведацца, няўжо стралкi спадзявалiся пацэлiць у зайца якi мiтусiўся ля мiшэняў. Пакуль прабег паўкiлометра па лесе стралянiна скончылася i на стрэльбiшчы мяне сустрэў толькi ганчак, што выпраўляў скол, ды на колiках матлялася азаддзе каляровых балёнiкаў . На вiльготным пясочку вiдаць сляды шарака. Мажлiва маюць рацыю тыя ганчатнiкi, што лiчуць, быццам раптам напалоханы заяц мае iнакшы пах, якi блытае ганчака на следзе.
Ганчак выправiу скол i ганяў зайца яшчэ гадзiну, нават не звярнуў увагi на брэх на яго чорнага тэр'ера, якi бадзяўся з гаспадаром па лесе.