Мікалай » 28 окт 2015, 22:33 
			
			УПЕРШЫНЮ!
Перанос адкрыцця палявання.  ...Так, непрыемная сітуацыя, але...  
3 верасня ўжо упэўненна ведаў пра адкрыццё. Але той святковасці, канечне, німа. Ну і хай!
Пагуляю па канаўках, сабачка пабегае, мо і пашчасціць, дык што і здабуду.
 
4 верасня тэлефануе сябрук (Лёша) з Мінска:
  - Як справы?
-Добра!  - адказваю.
- Гэта,   ...паехалі на Віцебшчыну.
- Гы-гы, ...ты што з розуму з'ехаў? Дзе я, а дзе Віцебшчына!
- Не, паехалі, там фігня ехаць, на траіх разкінем, будзе хата і  абяцаюць шмат качак!
....
Палову дня думаў. Трэба ж на сваёй машыне заехаць у Мінск, а пасля і з Мінску ізноў да хаты. 
А адкрыццё  - гэта ж "за знаёмства!",  "за ўдачу", "з полем" і ...    
      Але галоўнае - я ніколі за ўсё жыццё не быў на Віцебшчыне; ва ўсіх рэгіёнах, у розных кутках 
"васільковай" Бацькаўшчыны быў, за межамі яе быў, а вось на Віцебшчыне не давялося. 
... Званю да сябра ў Салігорск. Расказаў, што і як. 
-У колькі мне трэба быць гатовым!
   Вось гэта адказ!  ...Але ж ён  "ВДВ"-шнік!   - як яны кажуць:  "никто кроме нас!".   Другога адказу и не 
магло быць
Званю ў Мінск да Лёшы:
- Еду! Я і мой сябар.  Ён не п'е, ...зусім не п'е! 
- Цвярозы вадзюк! О, гэта ж выдатна! 
Пятніца. Усё як мае быць! У адзначаны час я і Дзіма (сябар з Салігорска) чакаем у Мінску Лёшу.
... Мы - чацьвёра паляўнічых на Лёшынай машыне імчым на Віцебшчыну. Усё так, як і планавалася: за 
"баранкай" Дзіма, а мы (я, Лёша, Вадзім) п'ем каньяк. 
_________________________
  " - Дохтур! У мяне бяда!
   - Слухаю!
- Я п'ю!
 - А што п'яце, паважаны?
 - П'ю дзве жывёлы.
-?????????????
-П'ю КоньЯк.
- А-а-аа, разумею! А як п'яце?
- Як дзве жывёлы!
-???????????????????????
- П'ю Як Конь!
_________________________________
Мы пілі, канечне, не як коні))). І вось, Ушацкі район, в. Выдзерта -  мы на месцы!
Нас чакаюць яшчэ трое паляўнічых (Кірыл, Лёша, Андрэй). Знаемства, накрыццё "паляны" і, як і 
заведзена - "за знаёмства", "за нас", "за іх", "за ...", ...
У тры гадзіны раніцы (ці яшчэ ночы) мы пачалі збірацца. Напэўна, многа хто зразумее, што такое 
збіранне ў тры раніцы, калі толькі 2-е гадзіны таму  назад лег адпачываць.
Ехаць да месца палявання не менш як 20-ць кіламетраў. 
    Вось мы на месцы. Яшчэ цёмна. Толькі пачынае прасвечвацца вузкая сіне-чырвоная стужка на 
гарызонце. Цяжкае вільготнае паветра. 
  І тут Кірыл дастае нейкі бутыль. 
  - Вы такога ніколі не пілі, гэта з Венгрыі, - гаворыць ён і адкупорвае бутыль.
 Сапраўды, такое я пью ўпершыню.  
...Доўга ці коратка мы ішлі, не ведаю, але калі мы дайшлі да месца з мяне зыйшло сем патоў. Адвялі 
мне сектар стральбы. Стаю, вакол выбухі. Да мяне далятаюць качкі толькі на ўзроўні стратасферы)))
...Хочацца спаць, піць, есці. А вакол кананада, хтосьці ўжо радуецца здабычы, а мне свет не міл.
- Не, ну яго к чорту такое паляванне, - падумаў я пра сябе і назад да машыны.
Сонейка ўжо паціху разкідвае свае залацістыя прамяні. Блакіт неба дакранаецца да зямлі.
-Во, таўкач! - думаю. - Якога чорта я прыпёрся, не ўзяўшы ключа?
Чаго стаяць каля машыны, калі яна зачынена? 
Агледзеўся я навокал і адкрыў рот. Віцебшчына! За ўсё жыццё я ўпершыню  тут.
Перада мной адкрыўся найдзівосны край азёр і ўзгоркаў. Гэта трэба бачыць уласнымі вачыма!
Для мяне - для чалавека, які нарадзіўся і вырас на раўніннай мясцовасці - гэты край быў нейкім дзівам.
Столькі блакітных люстэрак паміж узгоркаў я бачыў упершыню.
			
				
					- Вложения
 
					
						- 
		
			
 
			
		
		 
					
						- 
		
			
 
			
		
		 
					
				
			
				Последний раз редактировалось 
Мікалай 28 окт 2015, 22:45, всего редактировалось 1 раз.
					
				
 
			«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов
			
			
				
					-  
						
						За это сообщение автора Мікалай поблагодарили - 5: 
 - dimon25ga, root, t.alex69, Yurkoff, zzzz0512