І Пад ценем Камянецкай вежы.У пятніцу 23 верасня я пачаў тэлефанаваць егеру Камянецкага БТПР. Калі я атрымаў здавальняючы мяне адказ, то адразу пачаў збірацца. На наступны дзень я выехаў да першага пункту майго вандравання. Па дарозе падвёз жыхара Драгічына (не мог я праехаць і не спыніцца, тым больш, што ішоў дождж). Дзядзька той апынуўся вельмі гаварлівы, трохі падняў мне настрой, бо пачынаючы ад У.І.Леніна і сканчаючы, ну..., карацей кажучы, усім дасталося “не салодка”. Толькі, чамусьці, дрэнных слоў не пачуў я пра “
друга детей и полярников”.
… У шостай гадзіне егер ужо выпісваў мне неабходныя дакументы. Праз гадзіну, пераапрануўшыся, я амаль з прыскокамі ішоў на возера ( плёс). Якія пачуцці тады мяне ахапілі, нельга апісаць славамі. Мая мілая вёсачка Селяховічы, колькі ж з табой звязана. Я ж памятаю як капалі гэты плёс, як бульдозеры рассоўвалі глебу, ды што там казаць, нават я, шасцігадовы (ці сямігадовы, не памятаю) хлапчук, уласнымі рукамі кіраваў адным з бульдозераў (за тое што прынёс вады, мне далі пакіраваць трошкі). А праз год мы з братам тут лавілі рыбу на самаробных лодках (з трактарных камер). А пасля плёс паціху парос трыснягом, мячэўнікам ды чаротам. Але адно заставалася нязменным: вербы каля дарогі. З самога маленства і дасюль, здаецца, яны не змяніліся, ну, крыху вышэйшыя сталі. І дарога, яна не змянілася ні кроплі, тыя ж каменчыкі, той жа пясок, жвір.
…Я сышоў з дарогі і пайшоў уздоўж плёсу, з мэтай знайсці месца на вячорку, так як на раніцу ў мяне зусім другія планы. Сонца схавалася за небасхіл. Я выбраў больш-менш перспектыўнае месца і стаў. Да самай цемені НІВОДНАЙ качкі я не ўбачыў і нават не ўчуў. Вось гэта справы! А як жа так? Што ж рабіць? Я ж толькі на гэты плёс і разлічваў!
Настрой быў трохі сапсаваны. Але, я спадзяваўся, што раніцай мне ўсё ж такі пашанцуе. Як гучыць добра вядомая прыказка:
"Утро, вечера мудренее!" Я хуценька заплюшчыў вочы і заснуў.
Тэлефон "запілікаў" у шэсць гадзін раніцы. Я не спешна апрануўся, уладкаваў заплечнік, выпіў кавы і выйшаў за парог. Быў страшэнна шчыльны туман, за дзесяць крокаў амаль нічога і не бачна. Я накіраваўся праз агароды да поля, каб пайсці, як казала мая бабуля "па-за клунямы" (за агародамі, сараямі), у бок в. Сюлкі дзе быў плёс.
"Широкою долиною пливе туман-ріка..." (2)
Туман, сапраўды, як шырачэзная рака, захлынуў усё навокал. Я ішоў павольна, рабіў глыбокія ўдыхі, быццам бы смакаваў той туман. Калі я дайшоў да дарогі, якая вядзе на "БАМ" (так мы ў дзяцінстве звалі жывёлагадоўчы комплекс), я вырашыў завярнуць да яго. Нечакана, з акрайку дарогі пырхнулі курапаткі, рэфлекторна, амаль не прыцэльваючыся, я бухнуў у іх бок. Шэры камок шлёпнуў, як камень, у радкі кукурузы.
- Вось гэта пачатак! - падумаў я.
Паклаўшы курапатку ў заплечнік, я пакрочыў далей. У лужынках і па баках дарогі я бачыў шмат вінаградных слімакоў, такое іх мноства, я не бачыў больш ні дзе, толькі тут - на Камянеччыне.

- вінаградныя слімакі
Я дайшоў да канавы, стаў на шлюз, туман паціху пачаў развейвацца.

- шлюз
Вырашыў пастаяць трохі, пачакаць, так як быў упэўнены, што пачнуць лётаць качкі. Як раз я знаходзіўся паміж плёсамі. Не менш як дваццаць хвілін я стаяў, стаяў пагружаны ў думкі пра дзяцінства. За гэты час ніводнай птушкі не праляцела. Аніводнай!!! Я паклаў пад бетонную пліту кураптку і пайшоў назад, да скрыжавання дарог, дзе страляў, каб працягнуць шлях да плёсу.
З правага боку дарогі размешчаны адстойнікі з комплекса (калі ў дзяцінстве мы хадзілі ў лес, то з іх, час ад часу ўзнімаліся качкі). На дадзены момант, яны амаль усе пазарасталі, ды і знаходзяцца ў зоне "А". Скончылася поле з кукурузай, за ім адразу канаўка, я вырашыў яе праверыць. Пуста. Толькі напалохаў бабра.

- бабровы сняданак
«Если есть на свете дьявол, то он не козлоногий рогач, а он дракон о трёх головах, и головы эти — хитрость, жадность, предательство. И если одна прикусит человека, то две другие доедят его дотла»___ к/ф «Место встречи изменить нельзя» Г.Жеглов